Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цётцы



Зямлячка-паэтка-
Цвіла, нібы кветка.
Жыла ты сярод людзей.
З людзьмі аб’яднана,
Радзіме аддана
І сведка вялікіх падзей.
Любіла ты дзетак.
Чытаць малалетак
Вучыла па кніжках сваіх.
Прайшло больш стагоддзя.
А ты-ўся ў народзе.
Жывая сярод жывых.
Ты хворых лячыла.
Здароўе і сілу,
Жыцце за людзей аддала.
І я ганаруся:
У маёй Беларусі,
Ты ў Шчучыне нашым жыла.
Была ўся ў турботах,
Жанчына – пяшчота
І мужны такі чалавек.
Твой талент, натхненне
Жыве ў пакаленнях.
Нажаль, быў кароткім твой век



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цётцы - Галіна Бяляўская