Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Парады лекара Асклепчыка

Сяліся блізка ля вады –
ля рэчкі, возера, басейна.
Вада змякчае гнёт нуды,
лякуе сам від гладзі ейнай.

Але, на жаль, нямногім з нас
трапляе жыць пры вадаёме…
Дык хай жа аквай поўны таз
стаіць заўжды па цэнтры дома!

Ад солі, цукру жджы бяды,
яны – падступны вораг, згуба.
Забудзь, адпрэч іх наўсягды,
раз для цябе здароўе люба.

Калі ж яда без іх не ўсмак –
нічога, сып… О божа правы,
ці змёр хаця б адзін бядак
ад кубачка салодкай кавы?..

Хай смех не абміне твой дом!
Смех гоіць! Будні ці спачынак,-
абавязкова перад сном
парагачы хоць пяць хвілінак.

Не да таго! Настрой цяжкі?
Скуль смеху гэтага пазычыць?
А во: няхай цябе ў бакі
хто-небудзь добра паказыча.

Нястача кальцыя ў касцях –
благі сігнал, прыкмета “рэтра”.
Каб аддаліць старэння крах,
давай у рацыён салетру.

Верш Парады лекара Асклепчыка