Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Нараканне дзяржаўнага мужа

НАРАКАННЕ ДЗЯРЖАЎНАГА МУЖА
– Ох, душка! Люд такі няўдзячны…
Працуеш з ранку да цямна,
шчыруеш, як не кожны здатны –
а ўсё ім плёну, бач, няма…
Я не шукаю апраўданні.
Рассудзіць божа нас усіх.
Шмат пазнаецца ў параўнанні,-
суседзяў возьмем: як у іх?
Там жудасць; там абвальны крызіс;
жыццё штодня ўсё даражэй;
там смех і весялосць – сюрпрызы
(падсунься да мяне бліжэй);
ядзяць там лепей – у няволі;
забылі ўжо пах каўбасы,-
і мусілі ад гэткай долі
агулам звузіць паясы
(які ж, аднак, твой погляд зыркі!
аж кружыць штось у галаве…)
Дык там – на цэленькіх тры дзіркі!
А ў нас жа – толячкі на дзве.
1993 г.

Верш Нараканне дзяржаўнага мужа