Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знічка і знічка

Падала знічка адная.
Трэба было гэта ёй.
Там, сярод зорак блукая,
Бачылась неба зямлёй.

Ноч, у якой толькі холад,
Не дазваляла ўявіць,
Як запаліць, і аднойчы
Мусіць не здолела жыць.

Як заставацца на небе,
Побач з глухой цемнатой?
Выбранай з чорнае глебы,
Вылучанай на спакой.

Зьнічкай сьвяціць у пакоі,
Каб высьвятляць пакрыху?
Трэба было ёй паболей…
Сонцам з’явіцца на дню.

Неба пакінула зорка,
Знікла з пакою нябёс.
Неба карае не жорстка.
Хочаш? Такі значыць лёс.

Знічку забачылі ўчасна.
І загадалі свяціць.
Там, у палацы ёсць праца
Не дазваляць людзям жыць.

Досвед у знічкі вялікі.
Толькі жадання – ня мар.
Гэта жаданне не знікла.
Іншы ў яго гаспадар.

Ён карыстаецца пэўна.
Зьнічкі навошта яму?
Паліць народ, быццам дрэва.
Пекла на нашу зямлю.

Зоркі, мае дарагія.
Не пачынайце з нуля.
Не вылучайце раўніўцаў.
Хай і дурны мужык я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знічка і знічка - Франак Нырка