Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Тур

Хадзіў па вёсках валацуга.
Які там кемлівы Хаджа.
Упартых проста кожны пусьціць
хоць да парогу ў поў Дняпра.

Ён так і лётаў, так і гойсаў.
Дзе пагарэльцам выглядаў.
Спагады маюцца ў вяскоўцаў.
Былі заўсёды, дзе бываў.

Але аднойчы дзесць кабета,
канкрэтней схвапная ўдава,
каб неяк жыць далей ля дзетак,
крыху далей свайго пайшла.

Было вяселле не багатым,
як гаспадарыць без каня?
Але як след было у хаце.
Бо вёска годная была.

Прайшло не так і многа часу.
Было народзінаў яшчэ,
і не збяднелі ўшчэнт, хоць мала
дапамагаў з канём сусед.

Ды вось, співацца стала баба,
а валацугу не ўцяміць,
што не кабетай жонка стала,
а воляй-вольнаю з тугі.

Як накладаюць тыя рукі?
Дзе ж?
Невядома ёй было.
Якая з уксусу атрута?
Так…
Памірала пару дзён.

Вяскоўцы вельмі шкадавалі,
бо шкадавала і яна,
што паспяшалася з дзіцямі,
атруту выпіўшы да дна.

Хавалі потым вельмі сціпла,
бо самагубства ёсць дакор
Дняпру вялізнаму з вялізных,
які гарыць ад жабракоў.

Верш Тур