Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Скіслае малако з атлантам

Як дасканала ўсё зрабіць,
Каб была выканана мэта?
Як? Калі межам не ўявіць
Дзеля чаго ім гэта трэба?

Ім разарвацца на багоў?
Каму маліцца ім, суседзі?
І знікнуць ім, дзеля чаго?
Яны ж жывуць, а будуць ежай.

Адная мара, вунь яшчэ…
І разам…Разам будуць мроі.
А паміж імі штосць расце,
Што раз’ядноўвае пакоі.

Як паміж імі скамянець
Сцяной, падмуркам або дахам?
У дзверы грукаюць, ці не?
Мо паспрабую сам? Адкажуць?

Тук, тук, прабачце, гэта я.
Адкуль і хто?
Ну мы ж суседзі.
Вось, перадайце толькі там,
Каб далі рады штосці ведаць.

Нам не ўседзець у турме.
Вы не адзіны назіральнік,
Які ўсталёўваў рух на дне.
Дарма марозіў падстаканнік…

Вада цячэ праз лёд і шкло.
І з ніадкуль, бо яна ў часе.
Яна сцякла ужо пад дно.
Не дасць яна сабе загаснуць.

Праз некаторы час яна
З’яднае дно і верхавіну,
І карані, у якіх здаўна
Камель на вогнішча рабіла.

Верш Скіслае малако з атлантам