Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разважанні ўслых



Не аднойчы чуў пра тое,
Што патрэбна быць цішэй,
Думкі тоечы ад волі.-
Будзе так жыццё даўжэй.

Гэта мабыць так, мяркую.
Толькі час ляціць хутчэй,
Калі ўвогул не турбуе
Навакольны рух падзей.

Кропкай мусіць адчувацца,
Каб спыніўся жвавы час,
За агульнае змагацца,
І шукаць на ўсё адказ.

А калі час прыпыніцца,
Будзеш ведаць – не дарма
Кожны, маючы сініцу,
У ёй бачыць жураўля.

Час губляецца ў спрэчцы
За пяцёра каласкоў.
Мы бязлітасны да сэрца,
У якім заўжды анёл.

Той анёл заўжды шкадуе
Менавіта толькі Вас.
Ён упэўнен – ахвяруе
Не дарэмна Боскі час.

Паспрабуйце адгукнуцца
І пачуць, і зразумець,
Каб узняцца і прачнуцца:
-Кожны, час павінен мець!

Бо калі не маеш часу,
Уся турбота – аб сябе.
І на волі няма спасу.
Усе зачынены ў турме.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Разважанні ўслых - Франак Нырка