Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Купляй беларускае

Было то шмат гадоў таму,
Калі наш сын яшчэ і не наведваў школу.
Купілі тэлевізар мы ў сям’ю,
Ды з пультам, ўпершыню, да слову.

Глядзеў наш хлопчык тэлевізар і ўсё.
А мы тым часам справамі займалісь.
Пазней узялі пульт і штосць не то.
Якім та чынам, яго неяк сапсавалі.

Але ж не разумеем, што і як.
Таму пытаем у свайго малога.
Мо ты пульт “трыбушыў” па ўсяк,
Таму з яго не возьмеш анічога?

“Не”- кажа Саша:”Не чапаў яго”.
-А мабыць яго скінуў на падлогу?
-Я Вам кажу, што не чапаў і ўсё.
-Чаму ж тады пульт не працуе ўвогул?

Пыталіся яшчэ, ці не было
Як недарэчнасці здарэння.
Напрыклад – сам ён падаў мо?
Альбо яшчэ ёсць тлумачэнне?

Размова не сканчалася – у тупіку сям’я.
Знайшла ўсім выйсце наша “кнопка”:
“Калі Вы хочаце, каб адказаў, што я;
Дык я пульт сапсаваў” – і кропка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Купляй беларускае - Франак Нырка