Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад зайздрасці

Зайздрасць гэта – пачуццё?
Дык чаму яна з’ядае,
Лезе ў самае нутро,
І грызе там забівая?

Нам пачуцці ўсе даны
Набываць і плён, і досвед.
Ці пазналі зайздрасць Вы
У слупках вось гэтых, госці?

Я ж ад зайздрасці пішу.
Мяне меней засталося?
Ці ў вочы вам хлушу?
Каб паболей набылося?

Дзе якое пачуццё?
Як яно нам адаб’ецца?
Або гэта не маё?
Хтосьці ў зайздрасьці злуецца?

Я нічога не знайшоў.
Але ж ёсць! Абавязкова!
Пачуццё хвалюе кроў!
Мабыць гэта і выснова.

Не хвалююцца тады,
Калі спяць пачуцці;
У адстоенай вады…
І калі не хлусяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад зайздрасці - Франак Нырка