Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш АБЫ – ХОД

Калі Вам трошкі не хапае
Пераўзыйсці, перамагчы,
Хай гэты вершык нагадае,
Як больш патрэбнае знайсці.

Да мэты вельмі цяжка крочыць
Напрамкам простым, праз гару.
Яе не бачуць нашы вочы.
Вось толькі мары на віду.

Так матылькі ляцяць да сьвету,
І крылы кожны раз пякуць.
Яны ня здольныя на мэту,
На частку мары, на крыху.

За гэта “ледзь” людзьмі мы сталі,
Пабудавалі іншы свет…
І засталіся матылькамі,
Абагульняючы свет бед.

Куды ляцець не вырашальна,
Калі не ведаеш, што горш,
Калі ўсё непрадказальна,
Як у зіму чаканны дождж.

Ад нечаканасці губляеш
І тое, што ужо набыў.
Заўсёды той перамагае,
Хто па сапраўднаму здзівіў.

Й паразны досвед неабходны.
Памылкі трэба абмінаць.
Ужо вядомае істотна,
Калі няма чаго чакаць.

Але ў кожным дасягненні
На першым месцы першы блін –
Камяк раптоўнага натхнення,
Калі чакаць не маеш сіл.

Верш АБЫ – ХОД