Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Водар сьнежаньскай адзіноты

Водар сьнежаньскай адзіноты.
Гэты верш – і нічога апроч,
Толькі ветру бязгучны дотык.
Востры месяц сьвяткуе ноч,
Ды на золку гараць аблокі.
Чуеш крокі за белай сьцяной?
Бачыш зорку за краем вока?

Не хвалюйся. Гэта за мной.

Верш Водар сьнежаньскай адзіноты - Фэлікс Аксёнцаў