Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Беларускія хлопчыкі

Вашы босыя ножкі
топчуць жвір і травіцу,
на віхры, як на рожкі,
жоўты промень садзіцца.

Найсціплейшыя вочы
ў хлапчукоў з Беларусі,
да работы ахвочых
і спагадных у скрусе…

Мне з маленства вядома,
як вы, хлопцы, каналі,
як у лесе і дома
вас пяском засыпалі…

Беларусь галасіла,
і пыталі дарожкі:
– Што ж вас гэтак скасіла,
дзе вы, босыя ножкі?

Верш Беларускія хлопчыкі - Еўдакія Лось