Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грамацеі

Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
“Роўна ў восім
На футбол з’евіцьца просім”.
– Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
“У нідзелю роўна ў восям
На футбол з’явіца просям”.
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў “нідзелю”,
А ў “недзелю”, –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (12 votes, average: 4,08 out of 5)

Верш Грамацеі - Эдзі Агняцвет