Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Забяры маю сілу начную

Забяры маю сілу начную,
беспрытомна стамлёным зрабі…
Я сумую, о як я сумую
па гаркаваму смаку рабін.

Дзе адбіткамі шлюбнай фармоўкі,
пераблытаўшы колеры воч,
нашы целы на досвітку зноўку
нам вяртае спакусніца Ноч.

Верш Забяры маю сілу начную - Эдуард Акулін