Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Восень прыйшла раптоўна

Восень прыйшла раптоўна.
Вецер лісты скамечыў…
Восень – і плед шыкоўны
лёг на імшарын плечы.

Восень прыйшла знянацку,
як тэлеграма ноччу.
Восень – і час збірацца
шляхам птушыным крочыць.

Восень прыйшла, і дзякуй,
што прычакаць прыйшлося.
Засцерагальным знакам –
хутка зіма! – мне восень.

Верш Восень прыйшла раптоўна