Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Лістапад за астатняй лістотай

Лістапад за астатняй лістотай
шле паўночных вятроў чараду.
Я па снезе, што выпаў употай,
да цябе на спатканне іду.

У чаканні чуллівай пяшчоты
знерухомеў разгублены сад…
І каханне, і снег употай
нам з табой падарыў лістапад.

– Ты на снезе кахаць не ўмееш?..
Шлюбным ложкам хай стане нам ён…
Ды прачнуся і ўсё зразумею –
гэта сон, гэта восеньскі сон.

Верш Лістапад за астатняй лістотай