Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Я па свячы загадваў на дзяўчыну

Я па свячы загадваў на дзяўчыну,
Калі яе агонь амаль што згас.
Самому вызначацца немагчыма,
Я па свячы загадваў на дзяўчыну.
Стараўся зразумець, шукаў прычыны,
Апошні шанец выратаваць нас –
Я па свячы загадваў на дзяўчыну,
Калі яе агонь амаль што згас.

Верш Я па свячы загадваў на дзяўчыну - Дзяніс Шпіронак