Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У туманнай рані ліхтары

У туманнай рані ліхтары,
Ды сонца на ўсходзе,
Напеў вясенняе пары
Мяне шчаслівым робяць.

Брыльянты водблескаў ракі,
Спрытнай вады гамонка.
Шэпт ветру з жытам гаваркім,
Спеў салаўіны звонкі.

Салодкі бляск тваіх вачэй,
Што скарб кахання тояць,
Жаданне ўбачыць іх хутчэй
Мяне шчаслівым робяць.

Таемных зорак дзіўны пляс
У цудоўным карагодзе,
Іх позірк, што змяняе час
Мяне шчаслівым робіць.

Акраец хлеба, свежы мёд,
Сямейныя вячэры,
Успаміны маладых прыгод,
Дзіцячыя намеры,

Яшчэ мільёны іншых спраў,
Мільёны простых рэчаў,
У якіх я шчасця не шукаў,
Бо яно ў іх спрадвечна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У туманнай рані ліхтары - Дзяніс Шпіронак