Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бяссонніца



Пад кашулю прапоўз халадок,
У нябёсах аблокаў конніца,
У вачах ад свячы аганёк,
А з ім я і мая бяссонніца.

Закруціўся ў кокан коўдры,
Ноч размову са мной павяла.
Праглядаю жыцця паўторы
І ратую кавалак цяпла.

Месяц зноў захацеў падмануць –
Ён падслухаў мае таямніцы,
То спрабуе пад коўдру слізнуць,
То гадае, чаму мне не спіцца.

Ў вышыні перамігваюцца зоркі –
Не сумуй, маўляў, мы жа з табою.
А вароны разносяць плёткі,
Пра іх ціхія мары і мроі.

Ноч крычыць – размаўляй са мной, дружа,
Я хачу табе цалкам запомніцца!
Варыянтаў ты маеш ня дужа,
Я насамрэч і ёсць бяссонніца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бяссонніца - Дзяніс Шпіронак