Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мікрахвалёўка

Раз Міхасю сябры сказалі:
-Мікрахвалёўку ты купі!
І нават краму паказалі –
То руш мазгамі, не тупі!

Міхась, вядома, не бяднота –
Прыдбаў той цуда-агрэгат.
Але з рэцэптамі – дурнота –
У краме кнігу здаў назад.

Адразу да мікрахвалёўкі
Баяўся нават падысці…
Затым, у кнігах пра сталоўкі
Хацеў рэцэпт які знайсці.

Ды раніцой у перадачы –
У “Смаку” – дыктар распавёў.
Нібы ўсё гэта еў, няйначай,
Бо нават Міхася завёў.

Сказаў: – Мукі вазьміце шклянку,
А можа, нават лепей дзве,
Чуць масла, солі, цукру банку…
Усё не ўтрымаеш ў галаве!

Затым раскласці. Безумоўна,
Шкляны каб посуд. І яшчэ!
Пра градусы – пастаўце роўна
Сто восемдзесят – хай пячэ!

Міхась паўдня ўсё посуд мучыў –
То ўстаўляў, то даставаў…
Усе словы дрэнныя агучыў
І бараду ўсю спляваў.

-Рэцэпты тыя… Хто прыдумаў –
Яго і адрас невядом!
На чым сядзіць – то тым і думаў!
Па іх вар”яцкі плача дом!

Мо доктар ім мазгі ўправіць,
Бо з глузду з”ехалі яны!..
Як на сто восемдзесят ставіць –
То дзверцы ж будуць да сцяны!

Дзмітрый Краскоўскі (п. Івянец, Валожынскі раён)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мікрахвалёўка - Дзмітрый Краскоўскі