Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вячэра

Вяртаўся я з камандзіроўкі,
Прыехаў я ад скабароў.
Дамашняй ежы не хапала,
Таму пачаў “кухарыть” зноў.

Раблю па-беларуску піццу,
Яе рацэпт вам сення дам.
Калі прыйдзецца да спадобы,
Згатуеце сваім муж’ям.

Заклаў у аснову піццы бабку.
Ня дробна бульбу я надраў.
Алеі кропнуў на патэльню
І цеста на яе паклаў.

Наперад у цеста дадаць трэба
Солі крыху, ды з часнаком.
А потым гэта ўсё прыправіць
Таплёным маслам з малаком.

Кольцы цыбулі ў масле смажыў,
Ды драны сыр падрыхтаваў.
Ах, да – пастаўскі “сулугуні”
Для стравы я выкарыстаў.

Купіў крыху глыбоцкай шынкі,
Яе нарэзаў патанчэй,
Адклаў у бок. Пацяклі слюні –
Паесці я хачу хутчэй.

На цеста верхам клаў я шынку,
Цыбулю зверху шынкі клаў.
А каб была самачнее піцца –
Усе гэта сырам прысыпаў.

Калі ўсё гэта мы зрабілі,
То больш няма чаго чакаць.
Патэльню ставім у духоўку,
Хвілінак так на сорак пяць.

Напёк бліноў, зрабіў макілу.
У дзяцінстве тата навучыў:
Насмажыў шкварачкі з цыбуляй,
Потым да іх смятаны ўліў.

Жэўжык малы не есць макілы,
У варэнне любіць блін макаць.
Таму прыйшлося да вячэры
Суніцаў цертых яму даць.

Духмяны “Дзвінскі”, немагчыма
Ў замежжы смак твой пазабыць.
Таму пакуль пячэцца піцца,
У краму пабег цябе набыць.

Прабачце, для мужчыны б мяса
Кавалак трэба пажаваць.
На гэты конт ёсць меркаванне –
Вяндлінай стол не сапсаваць.

З парэчак маёй цешчы морс,
Каб чым запіць – збанок наліў,
Жонка мая яго варыла,
Я толькі банкі закруціў.

За агуркі – бабулі дзякуй,
Грыбкі ад дзеда на стале!
Дарэчы, піцца ўжо гатова.
Трэба ісці вячэраць мне…

…Хоть п’ю часцей шатланскі віскі –
Гарэлкі ў рот даўно не браў.
Пад традыцыйныя прысмакі
Бутэльку сення распачаў.

Шануйце Бацькаўшчыну нашу,
Яна ў жыцці у нас адна.
Першую за вячэрай шклянку
За Беларусь я п’ю да дна!

Дугую шклянку ўздымаю
Я за сям’ю і за бацькоў!
У жыцці яны дапамагалі.
Ва ўсім не чуў ад іх адмоў.

Трэці свой тост я вып’ю стоя,
За ту АДЗІНУЮ ў жыцці,
Што мне асілка падарыла.
Другой такой мне не знайсці!

Сябры, даруйце за памылкі.
Мовай бацькоў ужо шмат гадоў
Я не пісаў. Стаміўся нешта…
Дабранач. Адпачыць пайшоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вячэра - Дзмітрок Захоцкі