Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Гомельскія маскалікі

(паходжанне жанра–глядзіце balachonau. puls. by )

Хто плявузгаў, што ліцвіны
Ды не ўмеюць пахмяляцца-
Паспытае ён дубіны
Ля лядовага палаца.

Хто сказаў, што на ***факу
Ў ГДУ квітнее мова-
Атрымае добрай дзягі
Ля бліжэйшага касцёлу.

Хто трындзеў, што гамяльчане
Не выпісваюць “эСБе”-
Атрымае ён граблямі
Ў штаб-кватэры КДБ.
.
Хто пішчаў, што Балахонаў
Ды не ўмее боршч варыць-
Атрымае кунштухоў ён
У бліжэйшым у двары.

Рызыкне хто слова кінуць,
Што балота-горад наш,–
Атрымае ён цаглінай
Там, дзе ветлівы Сяльмаш.

Хто сказаў, што дзядзя Пушкін
Тут па вулках не блукаў-
Атрымае з плесняй плюшкі,
Дзе стаіць універмаг.

Хто сказаў, што гамяльчучкі
Не завітваюць ў стрып-бар-
Будзе збіты ён анучкай
Там, дзе высіцца Вясляр.

Хто вішчаў, што Дэман Помсты
Ды не ўмее рыфмаваць-
Атрымае рыбнай косткай
Там, дзе Ленін, “драм” і пляц.

Верш Гомельскія маскалікі