Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мне незнаема сцежка гэта

Не ведаю, куды іду:

Мне незнаема сцежка гэта,

Забыўшыся на боль, нуду,

На момант стану я паэтам.

Да неба просіцца душа,

Яе стрымаць замкі не здольны,

Яшчэ імгненне – і пажар

Раздзьме ў сэрцы вецер вольны.

Мяне пужае слова “смерць”,

Яно бы кропка замест коскі,

І ўсе ж такі магу згарэць,

Як патрабуе лес мой жорсткі.

Я не шкадую ні аб чым,

Мінулае ў снах губляю,

І сярод безлічы прычын

Адну – галоўную шукаю.

Так вабіць неба далячынь,

Вось голоуб белы сеў на дах,

Не трэба словаў, памаўчы,

Чытаю ўсе у тваіх вачах.

Усе вырашыць адзіны крок,

Я буду марыць, спадзявацца,

Усміхаючыся ўсім здалек…

А можа мне з табой застацца?

Верш Мне незнаема сцежка гэта