Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы



Я
Чысты ліст, які трэба спісаць
Пусты збан, які трэба напоўніць
Мне ніколі вас не дагнаць
Вам ніколі мяне не запомніць
Ты
Перліна, што схавана на дне
Дыямант сярод пылу і бруду
Зорка, што не згарае ва мне
У якую веру і верыць буду.
Мы
Дзіўныя, быццам з іншых планет
Адзіночкі ў горадзе шэрым
Мы нідзе не былі і не бачылі свет
Мы зусім не шкадуем пра гэта

Па крупіцах сыходзіць час
я яго захаваю ў вершах
есць я. ты. больш няма нас.
але ты назаўсёды першы



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першы - Дар'я Латышава