Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Верас

Маўклівае лона радзімы –
задумлівы верас.
Вымярзаў і гарэў,
але вырас і пахне…
Яшчэ раз
пакланіся яму,
пакляніся з маленства на вернасць.
Ён твае таямніцы не выдасць.
Куды ты слядочкі павернеш?
Падужэў у палях –
і зацесны матулін каптурык.
Пакіруеш свой шлях
да навукі –
разумны, культурны…
Мо паходзіш на ўласных нагах?
Мо абуеш катурны?

Толькі верасу пальцы
настрояць душы тваёй струны.

Верш Верас