Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верш, напісаны за паўгадзіны да таго, як нічога не здарылася

Вы ведаеце? не? а я ведаю
дакладней я здагадваюся пра гэта
я здагадваюся што хутка адбудзецца нешта
але пакуль ня ведаю што
я ляжу на ложку няголены апрануты
я страшна стаміўся ад усяго гэтага
я думаю што ўсё яшчэ можа пайсці
па-іншаму
пры адной умове
трэба навучыцца не быць
мудаком
нармальны чалавек!
вось вяршыня да якой трэба цягнуцца
прыклаўшы ўсе сілы
волю і спрыт
о, як бы мне хацелася навучыцца быць ім
нармальным чалавекам
не баяцца натоўпаў стадыёнаў начных клубаў
чэргаў у гіпермаркеце
палюбіць аўтамабілі і захапляцца
выдатнымі літымі дыскамі
і выдатнаю падвескаю
перадужаць агіду
ад галівудскага кіно каб
мець магчымасць пабалбатаць
пра новы фільм у кампаніі
навучыцца у рэшце рэшт
зарабляць грошы *ляцкія грошы грэбаныя паперкі
яны любяць гэтакіх
пранырлівых хлопцаў
з развітою драпежнай сківіцай
і велізарнымі
як вёслы
кісцямі рук
вы напэўна
сустракалі гэтых хлопцаў
яны як правіла
зусім неадукаваныя
ня ведаюць хто такі
Арыстоцель або Капернік
нічога не чулі пра
фенаменалогію і сінэргетыку
не адрозняць эксгібіцыяністаў ад
экспрэсіяністаў
але
яны дакладна скажуць
колькі каштуе ваш далькажык
толькі што на яго зірнуўшы
яны ведаюць па імёнах
амаль усіх таксістаў у горадзе
усе што вы купляеце яны купяць
у тры разы танней
працуючы памагатым адміністратара рэстарана
або да прыкладу прадаўцом-кансультантам у краме
моднага адзення
такі хлопец
прымудраецца зарабляць да ста даляраў у дзень
левага прыбытку
невядома якім чынам
паспрабуйце абвесці яго вакол пальца
вы зразумееце што кружыце
вакол яго рукі
такі павук
гадоў у сорак мае ўласную
фірму альбо краму
альбо эшчэ што-небудзь
але абавязкова штосьці мае
а я не такі
таму
ляжу на ложку
як апошні зломак
як апошняе гаўно
і думаю
ці адбудзецца нарэшце
што-небудзь
ці я проста здурэю ад усяго гэтага

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Верш, напісаны за паўгадзіны да таго, як нічога не здарылася - Цімур Хоміч