Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Прабачце

Прабачце за тое, што я не такі,
Прабачце й пакіньце ў спакоі.
Я маю гонар, брат, лямант душы
Шукае шляха да волі.

Прабачце, што я звычайны такі,
Што няма ў мяне забабонаў.
Усе вы крутыя, ва ўсіх ёсць панты,
А я ўсяго просты дзіцёнак.

Прабачце за тое, што смела плюю
На вашыя погляды й думкі.
Прабачце, што пагарджаю я вас,
Бо вы як тупыя алоўкі.

Чаму вы такія? Магу адказаць:
Вы страцілі мары і розум.
Ваша жыццё – тэлевізар і ежа,
Праца і трошкі спакою.

Ваша маленькая скрынка душы
Упрыгожана і праўда, па модзе:
Нічога сапрўднага, безліч ілжы,
Дарма крычу я вам: “Годзе!”

Верш Прабачце