Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парк імя Ільіча

Восеньскі дзень,
Нібы весні,
Сонца з блакіту
Глядзіць.
Саджанцы
Дзеці
Прынеслі
Сад свой
Ля рэчкі садзіць.
Дрэўца трымала
Марынка.
Ямку капаў
Васілёк,
I праз якую
Хвілінку
Тут узвышаўся
Дубок.
Хлопчыкі ўсе
I дзяўчынкі –
Добрыя працаўнікі,
Ліпы, бярозкі,
Рабінкі
Сталі ў рады
Ля ракі.
Дзеці на іх
Паглядалі –
Радасці колькі
Ў вачах!
Сад малады свой
Назвалі
Паркам
Імя Ільіча.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Парк імя Ільіча - Авяр'ян Дзеружынскі