Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Моркаўкай аб’еўся

У чырвоны колер
Зайца
Маляваў
Ігнатка.
– Зай чырвоны
Не бывае, –
Супярэчыць
Натка.

Хлопчык глянуў
На сястру
I крыху
Сумеўся,
Ды знайшоўся:
– Гэты зай
Моркаўкай аб’еўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Моркаўкай аб’еўся - Авяр'ян Дзеружынскі