Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як табе прачынаецца

Як табе прачынаецца
Без маёй добрай раніцы?
Як табе адчуваецца?

Людзі, бывае, вяртаюцца?
Так, здараецца.
Як табе засынаецца?

Ці табе забываецца?
Усе губляецца.
Хопіць ужо лаецца.

Што з намі адбываецца?
Самазьнішчаецца
Лепшае пачуцьцё.

Проста яно
Больш ужо
Не змагаецца
За жыцьцё.

Аксінія

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як табе прачынаецца - Аўтар невядомы