Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньская песня – пераклад Марыны Влада-Верасень

Восені скрыпкі
Нудна галосяць
Доўга, працяжна,
Літасці просяць:
Выюць, скуголюць,
У сэрца трапляюць,
Плачам катуюць,
Болем праймаюць.
Мярцвяна бялею.
Мелодыя льецца
Цягучая, сумная
Змейкай уецца –
Жалем і смуткам
Дыханне сцягнула.
Час мой надыйдзе –
Усплыве што мінула –
Слезы пакоцяцца
Як развітанне.
З восеньскім ветрам
Пайду на спатканне.
Падхопіць, віхурай
Закруціць мяне,
Лісточкам змярцвелым
Пакіне ў траве.

Поль Вэрлен

Пераклад на родную мову зроблены 14.11.2011г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньская песня – пераклад Марыны Влада-Верасень - Аўтар невядомы