Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У канцы зімы

Хоць і мялюсенькі сыпіцца снег
Гурбы растуць і таўсцеюць
Свой прыпыніла мяцеліца бег
Быццам стамілася веіць

Хочацца ёй адпачыць ад турбот –
Хопіць гудзець і круціцца –
Выспацца легчы ці ў сад, ці ў гарод
Снежнаю коўдрай накрыцца

Каб адпачыўшы, устаць маладой
На белы свет падзівіцца
І веснавою вясёлай вадой
Зноў зашумець, заіскрыцца

Г. С.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У канцы зімы - Аўтар невядомы