Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты зноў ляціш у нікуды

Ты зноў ляціш у нікуды
Без думак аб жыцці і смерці,
Не церпіш смутку і нуды
І хочаш усе пачуцці сцерці.

І ўжо не важна – дзе ты, з кім.
Што робіш і чаму – не помніш:
У брудзе гадкім і слізкім
Павольна і рашуча тонеш.

Не хочаш бачыць больш святло,
А ў казкі пра дабро не верыш.
Цяпло душы ўжо замяло
І ты маўчыш, а ў сэрцы – неруш.

Ідзеш у тунэлі без канца,
Дзе мог бы быць жыцця агеньчык,
І просіш з неба ты ганца,
Каб кінуў першым ён каменьчык…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты зноў ляціш у нікуды - Аўтар невядомы