Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты ізноў стаў маім кашмарам



Ты ізноў стаў маім кашмарам
І цяпер ты прыходзіш не ў сне,
І прыносіш канец маім марам
І таму, што магло быць пазней.

Ты не хочаш мяне пакінуць
У вершах-думках, прыватным жыцці,
Мае музы-анёльчыкі гінуць:
Яны тонуць у рацэ-небыцці.

Ты, як цень, па пятам за мной крочыш
І глядзіш, а ў вачах – катаванне.
Зазірнуць у сэрца мне хочаш,
Пакараць за маё Некаханне.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты ізноў стаў маім кашмарам - Аўтар невядомы