Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пабеглі ручайкі

Пабеглі ручайкі…
*******************************
Вясна шыбуе напрасткі –
Паддаўся люты ёй нарэшце.
Ужо пабеглі ручайкі,
І вецер цёплы ў ладкі плешча.

Праменні сонца ўсё часцей
З нябёсаў пазіраюць сумных.
Кранаюць гукамі надзей
Вясны хвалюючыя струны.

І, абудзіўшыся ад сну,
Усё навокал ажывае.
У небыццё сыходзіць сум.
Душа знямелая спявае…
16.02 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пабеглі ручайкі - Аўтар невядомы