Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Наш Грунвальд

“Гром Перамогі” імчыцца па полі,
Тое наш Вітаўт шалёнай стралой,
Не баючыся ні сьмерці, ні болю,
40 харугваў вядзе за сабой.
Тое Грунвальд пад капытамі коней
Енчыць, і стогне, і прагне вайны,
Каб назаўжды празаходніцкі Ордэн
Зьнік зь беларускай і польскай зямлі!
Юнгінген горда глядзіць на літоўцаў,
Ведае: зброя крыжакаў мацней,
Ды не ўратуе ўзбраеньне тэўтонцаў,
У сэрцы ліцьвінаў Радзіма жыве!
Бой пачаўся, гарматы страляюць,
Дождж з камянёў на харугвы ляціць,
Толькі ліцьвінаў той град не стрымае
І не прымусіць назад адступіць!
Як на малюнку Яна Матэйкі
Дзьве грамады ў сьмяротным баі
Рэжуцца, б’юцца пад гукі жалейкі –
Песьняю Гонара Роднай Зямлі.
У страшнай, крывавай, ды праведнай сечы
Войскі Смаленскія ворагаў б’юць
І адышоў, зганьбаваны навечна,
Вораг, што прагнуў Усход праглынуць.
Слаўся князь Вітаўт! Слаўся Ягайла!
Слаўся ты, сьмеласьць смаленскіх хлапцоў!
Яну Жыжку й украінцам, слава!
Слаўся, нязгасная вольнасьць дзядоў!..
Мы – Беларусь, у баях адстаялі
Права на Вольнасьць, на Славу й жыцьцё
Мы не дазволім, каб нас ганьбавалі,
Каб наша памяць зыйшла ў небыцьцё!
З Грунвальдзкай бітвай віншую, панове!
Ліпень, 15 дзень настае!
Праз шэсьць стагодзьдзяў мы сьведчым пра тое,
Што Беларусь Назаўсёды Жыве!

Верш Наш Грунвальд - Аўтар невядомы