Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне мая радзіма дарагая



Мне мая радзіма дарагая,
Сэрцу любая краіна-Беларусь.
Толькі вось пакуль зусім не тая,
Пра якую марыў так Кастусь.
Родны кут, аб ім Купалы песні,
За яго Касцюшка ваяваў.
Незалежны зараз, ды хоць трэсні,
Волі аніхто ж не атрымаў.
Жудасна, алеж мая краіна,
Дзе знікаюць людзі незнарок.
Хто забойцы? Хто яшчэ загіне?
Чый яшчэ апошнім стане крок?
Гэта так, гэта мая краіна.
Як было раней так і цяпер.
Тут на плошчы, на вачах у сына,
Кулаком б’е маці ў твар жаўнер.
Гэта тут разрылі Курапаты,
Колам шлях праклаўшы ў нікуды…
Хто з пратэстам, так таго за краты.
Хто не згодны, супраць тых суды.
Толькі веру-прыйдзе ўсё ж свабода,
Ёсць жа Бог, расплата не мінае.
Дзесці ўжо даўно сярод народа
Новы Каліноўскі падрастае.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне мая радзіма дарагая - Аўтар невядомы