Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая Радзіма (Жыве Беларусь)

Шалёны рух ў лепшае жыццё,
Нажаль, не ўсіх кранае за каўнер.
Навошта гэтай волі пачуццё
Калі маўчанне – лепшы наш намер?
Маўчаць па-руску, як тыпічны беларус…
За спіну дэмакратыі хавацца!
Садзіць дзяцей са скронкай хлеба за абрус,
А з беларускай мовы толькі ўсмяхацца!
Смяяцца разам з Польшай, Латвіяй, Літвой
І з усім светам, над кіраўніком дзяржавы
Калі тым часам нейкі непакой
І плакаць хочацца, што кіраўнік іржавы.
Чуваць паўсюль: “Стабільнасць, цэны не растуць”.
Але мы не Еўропа, і таксама
Ніколі іншага нам з вамі не адчуць
Пакуль адна ў нас грамадская праграма.
Дык падыміся моладзь, стань яшчэ вышэй,
Хутчэй, без зброі, дзеля Беларусі!
Няхай святло заззяе з маладых вачэй!
І вер сабе, каб раптам нехта не прымусіў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мая Радзіма (Жыве Беларусь) - Аўтар невядомы