Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Крыльле

Аблятае крыльле маё крохкае –
сыпле зь яго пер’е, быццам сьнег…
Неба! О, якое-ж ты нялёгкае!
Быццам самы ясны пан Сусьвет.

Аблятае крыльле мне паэцкае,
да зямлі мацней ўсё хіліць боль.
Маладосьць мая даўно запэцкана –
чысьціні хоць старасьці дазволь.

Аблятае лісьце на алешыне,
засьцілае коўдраю зямлю.
“Ці жыцьцё такое нечым лепшае?” –
я адказ ў Нябёсаў ўсё малю.

Аблятаюць з хмарак ў дол дажджыначкі –
быццам суцяшаюць: “Так, так, так…”
Мне-бы дзе яшчэ дастаць хвіліначку
ў гэтае жыцьцё каб веры даць…

Аблятаюць дні з жыцьця вар’яцкага –
быццам кроплі падаюць ў нябыт.
Можа, я нябёсаў шчэ намацаю
крыламі шырокі той блакіт?..

Верш Крыльле - Аўтар невядомы