Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханне ёсць!

Жыццё, без веры ў каханне
Шчаслівым не захоча быць,
Бо сэрцу доўгае чаканне
Не зможа шчасце засланіць.

Апошнія сабраўшы сілы,
Душа захоча з небыцця
Ляцець ў цудоўную краіну:
Краіну казак і жыцця…

Каханне ёсць, у каханні сіла,
Яно з табой на ўсё жыццё,
Жыццё каханне нарадзіла,
І толькі смерць мацней яго!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханне ёсць! - Аўтар невядомы