Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Калі ласка, даруй

Калі ласка, даруй, у цябе я прашу прабачэння.
Можа, нечым пакрыўдзіў калісь – на мяне не крыўдуй:
Не хацеў я ніколі прынесці табе засмучэнне,
А калі ўсё ж прынёс незнарок – калі ласка, даруй.

Можа, дрэннае нешта зрабіў у паганым настроі,
Можа, рэзкае слова сказаў… Зразумець паспрабуй:
Так нялёгка сягоння застацца спакойным душою.
Зразумей, калі ласка, мяне і, як зможаш, даруй.

Верш Калі ласка, даруй - Аўтар невядомы