Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Беларускія лісты

Восень золатам пакрые,
Абгарне ўвесь сусвет.
І з бярозы ліст бяскрылы
Забярэ ў чужы свет.

Адарвала ад радзімы,
Гоніць шэльма ў прастор.
І знікае воку мілы
Родны, бацькаўшчыны двор.

Ох вядзьмарка! Восень злая
Што – жа нарабіла ты,
Па сусвету разганяя
Беларускія лісты.

Верш Беларускія лісты - Аўтар невядомы