Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хачу служыць



Мой брат – хлапец геройскі,
І за яго я рад:
У беларускім войску
Пайшоў служыць мой брат.

Пра Грунвальд і пра Воршу
мне брат мой распавёў.
– Хіба, – казаў, – я горшы
за продкаў-ваяроў?

І дзед наш партызаніў.
Вось, бачыш, медалі.
Ён гонару не зганіў
бацькоўскае зямлі…

Учора на парадзе –
прыгожы быў парад! –
у самым першым радзе
ішоў мой родны брат.

Я братам ганаруся,
бо з гэткімі, як ён,
ніколі Беларусі
не трапіць у палон.

А вам скажу па-свойску:
хай час хутчэй бяжыць,
бо ў беларускім войску
і я хачу служыць.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хачу служыць - Артур Вольскі