Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зялёны парасон

Зачыняеш зялёны парасон
І ўзнімаеш галаву да сонца…
Ты ўжо ведаеш, што слёзы неба
Высыхаюць на шчаслівым твары.
Закрываеш блакітныя вочы;
Сонца песціць ружовыя вусны;
Адчуваеш пацалунак ветру,
Ад якога раптам чырванее твар…
Ты ўжо ведаеш, дзе тваё шчасце
І ў чыім сэрцы жыве каханне…
Ты ідзеш па квяцістай алеі,
Пакінуўшы зялёны парасон…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зялёны парасон - Артур Камароўскі