Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У бясконцасць

Пакахаць цябе не пабаюся.
Адхіну ў бок роздум і сумненні.
Гэта за цябе цяпер малюся,
Гэта да цябе лічу імгненні,
Гэта за табой лячу па свету
І ў прыпол ірву табе званочкі…
Толькі б ведаць: не апошнім летам.
Толькі б ведаць: не апошняй ночкай.

Верш У бясконцасць - Артур Камароўскі