Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Цярушыць дождж

Цярушыць дождж і я цяпер адзін.
Бывае, часам, цішыня ўзарвецца,
і дзесьці ў сэрцы болем адгукнецца
чужым “было”, сустрэчаў успамін.
Ламаем час: гадзіннікі і я,
спыняем на без чвэрці адзінаццаць.
Цярушыць дождж. Яму ўжо не здзіўляцца,
што часу без цябе даўно няма.

Верш Цярушыць дождж