Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская чайка

Памяці Ларысы Геніюш

Беларуская чайка! Да Вас,
Я звяртаюся толькі на Вы.
Дзякуй Вам, што ляталі ўвесь час
На сваёй, беларускай зямлі.
Што любілі прынёманскі край
І любоў у душы бераглі.
Не пускалі у сэрца адчай,
Калі Вас зрузумець не маглі.
Вы прабачце, бо людзі падчас
Зразумець не заўсёды здольны:
Хто палаў – той з гадамі не згас.
І у сэрцы Радзімы вольны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларуская чайка - Артур Камароўскі