Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш А заўтра

А заўтра мяне схопяць рукі вуліц,
дзе безліч ( не тваіх ) чужых слядоў.
І нейкі дах маю душу атуліць
Збалелую бяспамяцтвам гадоў.
А потым – па праспектах і алеях,
Па слізкіх спінах здрадніцкіх машын
Бязвольна мокнуць ў дажджавых завеях,
Калі вакол – ні света, ні душы.

Верш А заўтра - Артур Камароўскі