Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасвячаецца Ўладзіміру Караткевічу

Бог жыве на Беларусі
так казаў паэт
ён і сам паэт ад бога
Як у цемры свет

Непадкупны, незвычайны.
За кароткі лёс
Творчасцю: Радзімы тайны
Да людзей данёс

Невыпадкова нарадзіўся
На Зямлі паэт
Як заўжды людзям з’явіўся
Ён на хвалі бед

Зоркай яркай засвяціўся
Дорачы нам свет
Пра сябе не клапаціўся
А пра праўду лет

Ганарацца ім народы
Ведае ўвесь свет
У Памяці людзей заўсёды
Будзе жыць паэт!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пасвячаецца Ўладзіміру Караткевічу - Арсеній Пятровіч