Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі вясною закукуе

Калі вясною закукуе
Зязюля ў лесе раніцой,
Ты прыгадай вясну другую,
Бары на Міншчыне маёй.

Згадай усё, што сэрцу міла,
Што сэрцу дорага было.
Забудзь, што ўсё адгаманіла,
Адкукавала, адышло.

Згадай усё, што нам жадала
Ку-ку! – ў зычлівым гушчары.
Забудзь, што ў хованкі гуляла
Жаданне з намі да зары.

Забудзь, што рэху не вярнуцца
Ні да цябе, ні да мяне.
Забудзь!.. Хай сэрцы адгукнуцца
Адно другому па вясне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі вясною закукуе - Аркадзь Куляшоў